Валер Карбалевіч: байкот-2012 адбыўся, нягледзячы на вынікі НІСЭПД

08 кастрычніка 2013 09:57  |  Палітыка

Беларускі палітоляг Валер
Карбалевіч патлумачыў, якім чынам НІСЭПД не зафіксаваў байкоту на “парлямэнціх
выбарах” 2012 году.

 

“Адзін
важны вынік верасьнёўскага дасьледаваньня НІСЭПД, які цягне на сэнсацыю.
Людзям задавалі пытаньне: «Ці працуе цяпер хто-небудзь з чальцоў
вашай сям’і замяжой?» І высьветлілася, што за мяжой працуе
25,8% насельніцтва! Кожны чацьвёрты! І каля 40% хацелі б выехаць
замяжу на сталае месца жыхарства. Беларусь ператвараецца
ў краіну мігрантаў.

Гэта азначае, што
большасьць незадаволеных зьехала. Засталіся тыя, хто ці задаволены,
ці неяк адаптаваўся. Гэтым часткова тлумачыцца падзеньне рэйтынгу
апазыцыі. Праціўнікі Лукашэнкі і прыхільнікі дэмакратыі проста масава
зьяжджаюць з краіны. І можна выказаць думку, што чым большая будзе
працоўная эміграцыя, тым вышэйшы акажацца рэйтынг Лукашэнкі. Беларусь ідзе
шляхам Малдовы, дзе каля паловы працаздольных сталі гастарбайтэрамі,
а тыя, хто застаўся— сацыяльныя аўтсайдэры, пэнсіянэры— шмат
гадоў галасавалі за камуністаў начале зВароніным.

Менавіта фактар
міграцыі можа патлумачыць той парадокс, амаль скандал, які ўзьнік год таму,
пасьля парлямэнцкіх выбараў. Назіральнікі паўсюль фіксавалі нізкую яўку,
вялікую колькасьць незапоўненых графаў у сьпісах выбарцаў—
а паводле НІСЭПД, у выбарах удзельнічала амаль столькі людзей, колькі
давала Ярмошына.

Справа ўтым,
што гэтыя 26% мігрантаў захаваліся ў сьпісах выбарцаў. Аапытаньне
праводзілася сярод тых, хто застаўся ў краіне. Вось і выйшаў такі дысананс”.

Болей навін