Адказ Мінсяльгасхарчу па АЧС паўтара месяцы не мог дайсці да пошты (фота)
Арганізатары круглага стала, прысвечанага праблеме
Афрыканскай чумы свінняў у Беларусі, які прайшоў 8 жніўня,
нарэшце, атрымалі адказ на свой зварот у Міністэрства сельскай гаспадаркі і
Савет міністраў.
Адказ за подпісам першага намесніка дырэктара
Дэпартаменту ветэрынарнага і харчовага нагляд Мінсяльгасхарчу Юрыя Піваварчыка
быў дадзены яшчэ 22 жніўня, аднак, мяркуючы па штампе, да пошты ён дайшоў
толькі 2 кастрычніка. Дзе ліст находзіўся 1,5 месяцы невядома.
Цікава, што ў адказе пры
гэтым паведамляецца, што 23 жніўня “адбудзецца” прамая лінія з
удзелам віцэ-прэм’ера Міхаіла Русага і кіраўніка Мінсяльгасхарча Леаніда Заяца.
У лісце, які больш
нагадвае адпіску, таксама гаворыцца, што барацьба з АЧС у Беларусі ідзе ў межах
усіх нормаў і законаў, у тым ліку і Канстытуцыі, у краіне існуе план барацьбы з
АЧС, для гэтых мэтаў ёсць усе неабходныя сродкі, усе парушэнні атрымліваюць
належную прававую адзнаку, і гэтак далей. А дыскрымінацыя сялянскіх і
фермерскіх гаспадарак на карысць дзяржаўных свінакомплексаў ёсць цалкам законнай,
адзначылі ў Дэпартаменце.