Мікола Аўтуховіч: “На вайне, як на вайне”

18 кастрычніка 2013 12:40  |  Галоўныя навіны

Палітвязень Мікола Аўтуховіч, які адбывае тэрмін па
сфабрыкаванай справе ў гарадзенскай турме № 1, даслаў ліст Паўла Севярынцу. Гэта
першы ліст Міколы пасля таго, як ён ускрыў сабе лязом жывот, і датаваны ён 13-м
кастрычніка.

 

У лісце Мікола Аўтуховіч дзякуе за падтрымку ўсім людзям, хто
перажывае і моліцца за яго: “Не хвалюйся моцна. На вайне, як на вайне, –
піша Мікола. – У мяне ўсё добра, інакш і быць не можа. Настрой у парадку,
трымаюся. Воля хутка, а вось да свабоды яшчэ нялёгкі шлях”.

Болей навін