У Менску на Чыгуначным вакзале затрымалі Віталя Рымашэўскага і журналістаў (абноўлена)
8:33 У Менску на
Чыгуначным вакзале затрыманыя каля пяці журналістаў, якія збіраліся сустракаць
прыезд сустаршыні БХД Паўла Севярынца. Сярод затрыманых – прэс-сакратар БАЖ
Барыс Гарэцкі і іншыя.
На самой
платформе, куды прыбывае цягнік Берасце-Масва, сустракаючых няма – толькі міліцыянты
і ціхары ў цывільным.
8:37 затрымліваюць фотакарэспандэнта Надзею Гацак быццам бы для праверкі дакументаў. Адбіць яе ў міліцыянтаў спрабуе сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. Агульная колькасць затрыманых каля васьмі чалавек, у тым ліку Сяргей Гудзілін (Наша Ніва), Алесь Пілецкі (Еўрарадыё), Захар Шчарбакоў (БелаПАН), Аляксандр Васюковіч.
8:40 Затрыманы сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. “Мяне запіхнулі ў аўтобус сіняга колеру”, – паведаміў ён.
8:47 Затрыманыя журналісты знаходзяцца ў аддзяленні міліцыі на вакзале.
9:10 Затрыманыя актывісты Ганна Шапуцька, Андрэй Моўчан. Яны знаходзяцца ў адным мікрааўтобусе з віталём Рымашэўскім.
9:17 Затрыманых журналістаў выпусцілі.
9:36 Ганна Шапуцька паведаміла, што яна знаходзіцца ў Кастрычніцкаім РАУС. Віталя Рымашэўскага адпусцілі.
10:30 Ганну Шапуцьку выпусцілі з Кастрычніцкага РАУС. Перад гэтым у яе ўзяў тлумачэнні намеснік начальніка РАУС Расолька.