У Менску прайшоў з’езд МХД (фота)
З’езд МХД таксама акрэсліў планы дзейнасці
аргкамітэту на 2014-2015 гады. У прыватнасці, плануецца прыняцце дзейсных мераў
па забароне распаўсюду ўсіх відаў наркотыкаў сярод моладзі і падлеткаў.
У адукацыйнай сферы МХД плануюць дамагацца павелічэння
заняткаў па беларускай мове, літаратуры і гісторыі Беларусі; увядзення ў
сярэдніх школах прадмета па асновах хрысціянскай культуры і этыкі; павелічэнне
беларускамоўных школ і беларускамоўных класаў; далучэнне Беларусі да Балонскага
працэсу; акадэмічнай свабоды, аўтаноміі вышэйшых навучальных устаноў і студэнцкага
самакіравання; адмены абавязковага размеркавання маладых спецыялістаў.
Апроч таго, Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты збіраюцца
патрабаваць увядзення ільгот на праезд у грамадскім гарадскім і міжгароднім
транспарце: для школьнікаў бясплатны праезд, для навучэнцаў і студэнтаў – 50 %
ад кошту праезду; вяртання надбавак да заработнай платы выкладчыкаў у выпадку чытання
курса на беларускай мове і гэтак далей.
На з’ездзе МХД абранае новае
кіраўніцтва аргкамітэту
Выступы
кіраўніцтва БХД:
Дзяніс
Садоўскі – МХД: у вашых руках будучыня Беларусі
Віталь Рымашэўскі: перамога
магчымая, калі мы будзем яе годныя
Павел Севярынец: зараз
вырашаецца, якой быць Беларусі
Вітанні ад партнёраў: