На з’ездзе МХД абранае новае кіраўніцтва аргкамітэту

20 кастрычніка 2013 12:42  |  Палітыка

У Менску 20 кастрычніка на з’ездзе аргкамітэту па стварэнні ГА “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” абранае новае кіраўніцтва МХД.
 
Старшынёй аргкамітэту была паўторна зацверджаная лідар МХД Марына Хоміч. Яе намесніцамі былі абраныя Ксенія Лапская і Наста Мацак. Таксама быў абраны і пашыраны склад Рады МХД, у якую ўвайшлі 17 актывістаў.
 
Апроч таго, з’езд МХД зацвердзіў уласную сімволіку аргкамітэту, за аснову якой была ўзятая сімволіка Еўрапейскай Народнай Партыі.

Болей навін