Junge Union Deutchlands: мы патрабуем бесперашкоднай рэгістрацыі БХД
Партнёры Маладых
Хрысціянскіх Дэмакратаў з разнастайных еўрапейскіх краін даслалі прывітальныя
словы МХД у сувязі з правядзеннем з’езду аргкамітэту 20 кастрычніка ў Менску.
Вітанні даслалі арганізацыі хрысціянска-дэмакратычнай моладзі Босніі і Герцагавіны,
Літвы, Нарвегіі, Нідэрландаў,
Нямеччыны. Прывядзем вітанне Junge Union Deutchlands (Моладзевы
Звяз Нямеччыны – моладзевая арганізацыя ХДС/ХСС):
“Дарагія
сябры,
ад імя Юнге Юніён ,
а таксама асабіста , я ад усяго сэрца вітаю дэлегатаў і гасцей Маладых
Хрысціянскіх Дэмакратаў і жадаю Вам паспяховага ўстаноўчага з’езду. Я
дзякую Вам за запрашэнне , якое на жаль не магу прыняць з-за недахопу часу . Але я
спадзяюся сустрэцца з Вамі ў найбліжэйшай будучыні і працягнуць нашу сумесную працу.
Беларусь вось ужо
некалькі гадоў знаходзіцца ў цэнтры ўвагі знешнепалітычнай актыўнасці Юнге
Юніён. Мы падтрымліваем беларускія, дэмакратычныя сілы ў іх імкненні да
свабоднай, дэмакратычнай і паспяховай Беларусі. Вось ужо амаль дваццаць гадоў
вы змагаецеся з аўтарытарным рэжымам, які не дапушчае ні свабодных выбараў, ні
свабоды слова і жыве ў страху перад сваім народам. Гэты страх выяўляецца ў
велізарным дзяржаўным сілавым апараце, а так сама цвёрдым і жорсткім падаўленні
любой праявы сапраўднай апазіцыі .
І гэты страх не неабгрунтаваны. У свабоднай , дэмакратычнай і аб’яднанай Еўропе 21-га стагоддзя няма месца аўтарытарызму, і таму ён загадзя асуджаны на правал.
Юнге Юніён з перакананнем імкнецца да мірных і дэмакратычных зменаў у Беларусі.
Мы патрабуем бесперашкоднай рэгістрацыі Хрысціянска – Дэмакратычнай Партыі
Беларусі і правядзення свабодных і сумленных выбараў.
Я жадаю Вам
паспяховага і плённага з’езда, цікавых дыскусій і Божага бласлаўлення . Юнге Юніён заўсёды будзе надзейным партнёрам і сябрам Маладых Хрысціянскіх
Дэмакратаў Беларусі.
З сяброўскім
прывітаннем, Філіп Місфэльдэр, старшыня Юнге Юніён, дэпутат Бундэстагу”