Заява з’езду МХД адносна мясцовай кампаніі 2014 году

20 кастрычніка 2013 20:22  |  Галоўныя навіны

З’езд аргкамітэту па стварэнні ГА
“Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” 20 кастрычніка прыняў наступную
заяву аб мясцовай кампаніі 2014 году:

 

Заява з’езду

Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў

 

Улічваючы сённяшнюю сітуацыю ў краіне, а менавіта: парушэнне канстытуцыі,
выбарчага заканадаўства, правоў чалавека, мы адзначаем:

 

1. Выбары ў Беларусі не могуць быць дэмакратычнымі, калі за кратамі
знаходзяцца палітычныя зняволеныя

 

2. Выбары ў Беларусі не могуць быць сапраўднымі, улічваючы нерегістрацыю
дэмакратычных партый і арганізацый,
адсутнасць свабоды СМІ

 

3. Выбары не могуць лічыцца сапраўднымі, улічваючы, што рэальны кантроль за
імі немагчымы: немагчыма трапіць у выбарчыя камісіі і сачыць за падлікам
галасоў

 

Улічваючы:

 

– тое, што ў апошняе дзесяцігоддзе ўсе
палітычныя кампаніі праводзіліся з грубым парушэннем выбарчага
заканадаўства з боку дзейснага рэжыму;

 

– тое, што, пачынаючы з 2000 года
ўсе выбарчыя кампаніі, праведзеныя
ў Беларусі, ацэнены міжнароднымі назіральнікамі як неадпаведныя стандартам АБСЕ;

 

Падкрэсліваючы:

 

– наяўнасць у Беларусі палітзняволеных і адсутнасць рэабілітацыі вызваленых
палітвязняў

 

– пераслед мясцовых актывістаў

 

– з’яўленне новых палітзняволеных цягам 2013 году (такіх
як кс. Лазар, У.Яроменак)

 

А таксама шматлікія факты парушэння правоў, рэпрэсіўныя дзеянні у дачыненні
да грамадзян РБ з боку дзеючай ўлады.

 

Улічваючы, што вышэйпералічаныя праблемы да правядзення мясцовай кампаніі,
ўладам выправіць немагчыма, мы заяўляем:

 

– Кампанію так званых мясцовых выбараў, якую Ярмошына рыхтуе па старому
прывыкламу ёй сцэнару, з’яўляецца недэмакратычнай, а значыць несапраўднай.
Любыя вынікі гэтай кампаніі мы прызнаем нелегетымнымі!

 

Ва ўмовах адсутнасці ніжняга парогу яўкі мы прызнаем прымальным правядзенне
інфармацыйнай кампаніі праз вылучэнне сваіх кандыдатаў.

 

Але мы лічым недапушчальным
заклік да грамадзянаў краіны ўдзельнічаць ў самім “галасаванні”.

Мы плануем выкарыстаць мясцовую кампанію дзеля
данясення інфармацыі пра
злачынствы, якія здзяйсняе існуючы рэжым, а таксама дзеля арганізацыі моладзі
на сумесныя дзеянні па абароне сваіх
правоў.

 

Мы заклікаем усе моладзевыя дэмакратыныя арганізацыі ў краіне яднацца на
глебе прызнання “выбараў” у мясцовыя саветы недэмакратычнымі і нелегетымнымі.
Заклікаем яднацца дзеля правядзення супольных нацыянальных кампаній,
накіраваных на абарону правоў маладых людзей.

Болей навін