У Менску пройдзе Нацыянальная Рада БХД
27.10 у 11.00 у Менску, па адрасе вул.
Чарнышэўскага, 3 (Управа БНФ) адбудзецца чарговае паседжанне Нацыянальнай Рады Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі. Удзел у ёй возьмуць кіраўнікі БХД Георгій Дзмітрук, Віталь
Рымашэўскі, Павал Севярынец і Дзяніс Садоўскі.
Павестка дня:
1) Справаздача кіраўніцтва БХД
2) Мясцовая кампанія 2014
3) Стратэгія БХД 2014-2015 г.г.
4) Кампаніі БХД (“За сямейныя
каштоўнасці”, “Рада Народных Дэпутатаў”, “Свабода
палітвязняў”, “За беларускую мову”)
5) Рознае
Пасля сканчэння паседжання Нацыянальнай Рады (каля
15.45) плануецца ўдзел сябраў БХД у талацэ ў Курапатах.