Сябры БХД усталявалі новыя крыжы ў Курапатах (фота)
Актывісты
аргкамітэту БХД 27 кастрычніка пасля паседжання Нацыянальнай рады ўсталявалі
восем новых крыжоў ва ўрочышчы “Курапаты”. Крыжы ўсталяваныя з таго
боку Менскай кальцавой дарогі, дзе іх раней не было.
Удзел ва
ўсталяванні крыжоў сярод іншых узялі сустаршыні аргкамітэту БХД Віталь
Рымашэўскі і Павал Севярынец, адказны сакратар Дзяніс Садоўскі і іншыя, а
таксама адказны сакратар Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі-БНФ Алесь Чахольскі.
Раней крыжы
стаялі толькі са знешняга боку МКАД, цяпер – і з боку горада. Памятныя крыжы
зробленыя з металу.
БХД заклікае
ўсіх, хто хоча далучыцца да
ўпарадкавання мемарыялу, далучыцца да кампаніі па тэлефоне 8029 1673435.
Аўтар фота Зміцер Лупач.