У Менску прайшла Нацыянальная Рада БХД (фота)
У Менску 27 кастрычніка адбылося паседжанне Нацыянальнай Рады Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі, удзел у якім узялі больш за 60 чалавек, у тым ліку сустаршыні
аргкамітэту Георгі Дзмітрук, Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец, адказны
сакратар Дзяніс Садоўскі і іншыя.
Падчас Нацыянальнай Рады былі падведзеныя вынікі працы аргкамітэту і
акрэсленыя планы на далейшую дзейнасць, у тым ліку мясцовую кампанію 2014 года
і прэзідэнцкую 2015-га, дзейнасць у межах кампаній “Рада Народных
Дэпутатаў”, “За беларускую мову”, “За сямейныя каштоўнасці”, “Свабода
палітвязняў”.
Таксама было прынятае рашэнне “Праз адзінства да
перамогі!”, у якім адзначаецца, што што прыярытэтам
дзейнасці БХД падчас кампаніі 2015 году будзе дамагацца адзінства дэмакратычных
сілаў.
Апроч таго, на паседжанні адбыўся збор сродкаў на добраўпарадкаванне
Курапатаў, а таксама для актывісткі аргкамітэту, дэпутата Аўсянкаўскага
сельсавету Горацкага раёну Жанны Шчарбінінай, якую ўлады выціснулі з працы і ў
якой пагражаюць забраць прыёмную дачку.
Пасля сканчэння паседжання актывісты БХД ўсталявалі восем новых памятных крыжоў
ва ўрочышчы Курапаты.