Віталь Рымашэўскі: каты ў адстаўцы не павінны быць рэабілітаваныя
Зняцце санкцый ЕЗ з памагатых
рэжыму Лукашэнкі – памылковы крок.
Пра
гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская
дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі,
каментуючы сайту charter97.org зняцце
санкцый ЕЗ знекаторых беларускіх
чыноўнікаў.
«Я
лічу, гэта палітычна памылковы крок, так як гэта значыць, што каты на пенсіі
або ў адстаўцы рэабілітаваныя. Па сутнасці гэта станоўчы сігнал для тых, хто
рэпрэсуе, і яны могуць быць упэўненыя ў сваёй беспакаранасці. Сёння яны
здзяйсняюць рэпрэсіі і фальсіфікуюць выбары, а заўтра, сыдучы ў адстаўку,
зарабіўшы дывідэнды і будучы аблашчанымі дзеючым дыктатарскім рэжымам, таксама
могуць разлічваць на сваю беспакаранасць з боку дэмакратычных краін свету», –
лічыць палітык.
Сустаршыня БХД перакананы, што зняцце санкцый з памагатых
рэжыму Лукашэнкі адначасова з’яўляцца адмоўным сігналам для дэмакратычнага
грамадства.
«Гэта сведчыць аб адсутнасці належнай абароны тых, хто
змагаецца, хто знаходзіцца ў турмах і звольнены па палітычных матывах. На
жаль, можна прадказваць, што гэта толькі першы этап памяншэння дадзенага спісу.
Я дакладна ведаю, што беларускія алігархі і іншыя людзідамагаюцца свайго выключэнняз яго. І можна меркаваць, што калі
такая палітыка будзе працягвацца, то яны неўзабаве таксама могуць быць
выключаныя», – падсумаваў Віталь Рымашэўскі.
Нагадаем,
Еўрапейскі звяз падоўжыў дзеянне санкцый супраць афіцыйнага Менска на год. Спіс
чыноўнікаў і кампаній, на якія распаўсюджваецца дзеянне абмежавальных мер,
некалькі змяніўся. У ім засталіся прозвішчы 232 набліжаных Лукашэнкі і 25 фірмаў. Раней ён уключаў у сябе 242
чыноўнікі і алігархі і 30 фірмаў.