Бабруйскія актывісты распавядаюць бабруйчанам пра сталінскія рэпрэсіі (фота)

31 кастрычніка 2013 12:21  |  Палітыка

У Бабруйску ўжо некалькі дзён трывае акцыя па ўшанаванні ахвяраў
камуністычных рэпрэсіяў, распавяла каардынатарка аргкамітэту БХД па Магілёўскай
вобласці Таісія Кабанчук.

Падчас акцыі мясцовыя актывісты ўскладаюць да помніка “Ахвярам неабгрунтаваных
рэпрэсій” на плошчы Перамогі кветкі і знічы.

Таксама яны распытваюць мінакоў, ці ведаюць яны, дзе знаходзіцца гэты мемарыял.
Калі мінакі не ведаюць, то ім распавядаюць пра гісторыю помніка, нерэалізаваныя
ідэі па стварэнні каля яго адмысловай капліцы, а таксама пра гісторыю саміх сталінскіх
рэпрэсій і сітуацыю з палітвязнямі ў сённяшняй Беларусі.

Больш за тое, актывісты раздаюць бабруйчанам кветкі і знічы і запрашаюць іх
саміх ускласці іх да помніка. У асноўным,
людзі пагаджаюцца.

Болей навін