У Гомелі абралі новага каардынатара абласной і гарадской арганізацый БХД (фота)

04 лістапада 2013 14:03  |  Палітыка

У Гомелі 2 лістапада
адбылася абласная рада аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя”, на якой прысутнічалі таксама кіраўнікі
аргкамітэту Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец.

Падчас абласной
рады былі падведзеныя вынікі дзейнасці БХД у Гомельскай вобласці за мінулы год,
у тым ліку ў межах кампаній Рада Народных Дэпутатаў, “За сямейныя
каштоўнасці” і іншыя. Таксама былі сфармаваныя планы на будучыню, у тым
ліку падчас мясцовай кампаніі 2014 году, дзейнасці ў межах названых кампаній і
гэтак далей.

Апроч таго, на
абласной радзе было абранае новае кіраўніцтва абласной БХД. Так, Гомельскую
гарадскую арганізацыю ўзначаліў Аляксандр Шарыпаў, яго намеснікам абраны Алесь
Сівакоў. Каардынатарам БХД па Гомельскай вобласці таксама абраны Аляксандр
Шарыпаў, яго намеснікамі – Галіна Каян (Жлобін), Аляксей Змушко (Рэчыца) і
Андрэй Мельнікаў (Гомель).

Болей навін