Павал Севярынец: дзве апазіцыйныя кааліцыі ідуць да адной мэты, але з розных бакоў (відэа)
Дзве апазіцыйныя кааліцыі ідуць да адной мэты, але з розных
бакоў – так лічыць сустаршыня аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская
дэмакратыя Павел Севярынец. Ён перакананы, што абмеркаванне пытанняў,
прапанаваных на “Народны рэферэндум”, можа сур’ёзна разагрэць
грамадства перад прэзідэнцкімі выбарамі, а ініцыятыва за справядлівыя выбары
стане лагічным працягам гэтай працы.
У любым выпадку
галоўным стане пытанне адзінага кандыдата, які зможа супрацьстаяць кіраўніку
дзяржавы на прэзідэнцкіх выбарах.
Пра тое, што апазіцыя робіць для народа і чаму палітыкі не
згаджаюцца з тым, што ў гэты раз усё будзе, як і раней, – новы выпуск праграмы
” Амплітуда “. Яе гасцямі сталі Анатоль Лябедзька, старшыня АГП,
адзін з каардынатараў грамадзянскай альянсу “За справядлівыя і сумленныя
выбары для лепшага жыцця “Талака”, Аляксей Янукевіч, старшыня Партыі
БНФ, прадстаўнік ініцыятывы “Народны рэферэндум”, і Павел Севярынец,
сустаршыня аргкамітэту партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.