Запрашаем на сустрэчу з Рымашэўскім і Севярынцам у Гародні
У нядзелю, 10 лістапада, аб 11-й гадзіне ў Гародні па адрасе вуліца
Будзёнага, 48 – 100 (зала ва ўнутраным двары) адбудзецца сустрэча з
сустаршынямі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Віталём Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам.
Падчас сустрэчы будзе абмеркаванае
становішча ў Беларусі, адзінства апазіцыі і абранне адзінага кандыдата,
мясцовая кампанія, патрэба маральнай рэвалюцыі ў Беларусі.
Пасля сустрэчы адбудзецца ўстаноўчы сход аргкамітэту па стварэнні грамадзкага
аб’яднання “Гродзенская Хрысціянская Дэмакратыя”. Мэта сходу –
абмяркоўванне дакументаў і наступнае прадстаўленне іх у Міністэрства юстыцыі
для рэгістрацыі ГА.
Запрашаем усіх зацікаўленых і журналістаў.