Віталь Рымашэўскі: ніякага прымірэння з злачынным камуністычным рэжымам

08 лістапада 2013 09:33  |  Палітыка

Сустаршыня аргкамітэта
па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі
лічыць, што 7 лістапада павінен быць Днём нацыянальнага смутку і днём пакаяння
ў злачынствах камуністычнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі.

 

«У гэты дзень неабходна распавядаць людзям пра беды, якія
пацягнуў за сабой камуністычны пераварот і ідэалогія камуністаў – для Беларусі
і ўсяго свету. Толькі так гэты дзень можна адзначаць», – лічыць адзін з лідэраў
БХД.

 

«Прымірыцца з д’яблам нельга», – адзначыў Віталь Рымашэўскі,
каментуючы ініцыятыву па абвяшчэнні
7 лістапада ў Дзень згоды і прымірэння.

 

«Для прымірэння мы павінны ўспрыняць камунізм, ідэалогію
нянавісці, якая дазваляла забіваць мільёны людзей. Ніякага прымірэння з
злачынным камуністычным рэжымам быць не можа. Неабходная адмова ад гэтай ідэалогіі праз пакаянне
па ўзоры Германіі. Калі гэтага не адбудзецца, у Беларусі ні на якую лепшую будучыню спадзявацца не
прыходзіцца. Падзеі могуць паўтарацца, што часткова ўжо адбываецца ў Беларусі,
калі рэжым Лукашэнкі адраджае дух таталітарызму. За шанаваннем гэтай ідэалогіі
ідуць дзеянні, якія вельмі нагадваюць тое, што рабілі кіраўнікі камунізму», –
падкрэсліў сустаршыня БХД.

Болей навін