У Менску Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты правялі “Фамільны фэст” (фота)
У Менску
“Маладыя Хрысціянскія Дэмакратыя” 9 лістапада у межах кампаніі “За сямейныя
каштоўнасці” правялі фестываль беларускай сям’і “Фамільны фэст”.
Падчас мерапрыемтва адбыліся конкурсы і віктарыны для дарослых і дзяцей,
майстар-класы па твістынгу, танцах, спевах і шмат цікавых гульняў са
спаборніцтвам і падарункамі.
Таксама на “Фамільным
фэсце” прайшоў дабрачынны збор рэчаў для дзяцей-сіротаў са школы-інтэрната
горада Бягомля, дзе выхоўваюцца каля 130 дзяцей узростам ад 3 да 18 гадоў.