У Беларусі створаны аргкамітэт 500-годзьдзя бітвы пад Воршай

11 лістапада 2013 09:47  |  Грамадства

 

У Беларусі ўтвораны
аргкамітэт па падрыхтоўцы адзначэньня 500-годзьдзя бітвы
пад Воршай. Да ініцыятывы
далучыліся прадстаўнікі руху «Засвабоду»,
Партыі БНФ, грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі», БХД, гісторыкі, мастакі,
музыкі, грамадзкія дзеячы.

Нявыключана, што склад Аргкамітэту будзе пашыраны. 5 лістапада
на першым паседжаньні было прынятае рашэньне даслаць запрашэньні далучыцца
шэрагу арганізацыяў і асобаў.

Кіраваць Аргкамітэтам будзе гісторык Анатоль Грыцкевіч. Яго намесьнікамі будуць мастак Мікола Купава, гісторык Алесь Краўцэвіч, бард, намесьнік кіраўніка
БХД па Гомельскай вобласьціАндрэй Мельнікаў і грамадзкі дзеяч Алесь Жучкоў. Кожны зь іх будзе адказваць
за свой кірунак у сьвяткаваньні перамогі на Крапівенскім
полі— мастацкае афармленьне, гістарычны аспэкт, музычнае аздабленьне
і сувязі з грамадзкасьцю.

 

Болей навін