Запрашаем на сустрэчу з Дзмітруком, Рымашэўскім і Севярынцам на Берасцейшчыне
У Кобрыне ў суботу, 16 лістапада,
па адрасе вуліца Леніна, 43 (былы дом піянераў, уваход са двара) адбудзецца
сустрэча з лідарамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Георгіем Дзмітруком, Віталём
Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам. Пачатак а 13-й гадзіне.
Падчас сустрэчы будзе
абмеркаванае становішча ў Беларусі, адзінства апазіцыі і абранне адзінага
кандыдата, мясцовая кампанія, патрэба маральнай рэвалюцыі ў Беларусі.Таксама адбудзецца ўстаноўчы сход Берасцейскіх хрысціянскіх дэмакратаў.
Запрашаем усіх зацікаўленых і журналістаў.