У Менску прайшла сустрэча з Віталём Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам (фота)

13 лістапада 2013 10:38  |  БХД

У Менску 12 лістапада адбылася сустрэча менскіх актывістаў аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” з лідарамі
аргкамітэту Віталём Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам.

 

Першым на сустрэчы выступіў Павал Севярынец, які адзначыў, што падтрымліваў
рэгулярныя кантакты з менскімі актывістамі нават у зняволенні. Пры гэтым ён
выказаў падзяку Віталю Рымашэўскаму, адказнаму сакратару Дзянісу Садоўскаму і
каардынатарцы БХД па Менску Галіне Каржанеўскай за іх дзейнасць і працу на
карысць менскай арганізацыі.

 

У сваю чаргу Віталь Рымашэўскі асноўную ўвагу надзяліў мясцовай кампаніі,
акрэсліўшы галоўны пасыл менскіх актывістаў БХД у 2014 годзе.

 

Галіна Каржанеўская ж выступіла са справаздачай за няпоўны год працы, а
таксама прадставіла каардынатараў аргкамітэту БХД па раёнах Менска. Апроч таго,
яна павіншавала з мінулым днём народзінаў адну з найбольш актыўных актывістак
БХД Надзею Іюльскую.

 

У Менску прайшла сустрэча з Віталём Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам (фота)
У Менску прайшла сустрэча з Віталём Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам (фота)

Болей навін