Павал Севярынец не выключае “сюрпрызы з адзіным кандыдатам”

14 лістапада 2013 11:37  |  Палітыка

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская
хрысціянская дэмакратыя” Павал Севярынец верагоднасць таго, што апазіцыя
вызначыцца з адзіным кандыдатам, ацэньвае як 50 на 50, і не выключае, што
могуць быць “сюрпрызы з адзіным кандыдатам” напярэдадні прэзідэнцкіх
выбараў.

 

“Я думаю, што
пытанне аб адзіным кандыдаце ад апазіцыі да 2015 года будзе вырашана 50 на 50.
Такі вывад быў зроблены па выніках праведзеных мной на працягу двух апошніх
тыдняў перамоваў”, – паведаміў П.Севярынец агенцтву “Інтэрфакс
-Захад”.

 

“Па нашых
прагнозах, у цяперашні час ёсць 15-20 прэтэндэнтаў на адзінага кандыдата ад
апазіцыі на выбары 2015 года. Гэта людзі з вядомымі прозвішчамі – былыя
кандыдаты ў прэзідэнты, лідэры партый, журналісты, грамадскія дзеячы. Сярод іх
ёсць і жанчыны”, – адзначыў П.Севярынец. “У кожнага з іх ёсць
амбіцыі”, – дадаў ён.

 

Разам з тым палітык не
выключыў, што “з адзіным кандыдатам могуць быць любыя сюрпрызы”.
” На сустрэчах, якія прайшлі ў апошні
час, абмяркоўваліся і новыя
прозвішчы. Ёсць новых чалавек 15, якія цалкам могуць прэтэндаваць на ролю
адзінага кандыдата. Яны не з першых эшалонаў апазіцыі”, – распавёў
суразмоўца агенцтва.

 

7 гадоў паўраспаду

 

Таксама П.Севярынец прызнаў, што ў цяперашні час
“апазіцыя знаходзіцца ў складаным стане”. “Але ў гэтым стане яна ўжо гадоў 7,
з 2007 года, калі на кангрэсе выбралі сустаршыняў дэмакратычных сіл, зрушылі
Мілінкевіча з пасады адзінага. Вось з тых часоў раздробленасьць апазіцыі захоўваецца”, – адзначыў
палітык.

 

“Тады аформіліся два крылы беларускай апазіцыі. Адно – больш памяркоўнае, якое выступае за дыялог з рэжымам і
супрацоўніцтва з Еўропай. Другое – больш рашучае, якое выступае катэгарычна супраць
рэжыму і патрабуе ад еўрапейцаў санкцый як у дачыненні да чыноўнікаў, так і
эканамічных”, – нагадаў П.Севярынец.

 

“Унутры гэтых
крылаў свае партыі, ідэалагічныя групы. Акрамя таго, 20 гадоў ва ўмовах
дыктатуры. Таму апазіцыя такая слабая і разрозненая “, – працягваў
суразмоўца агенцтва.

 

Разам з тым ён выказаў надзею, што беларуская апазіцыя
можа аб’яднацца. “У 2001 годзе быў адзіны кандыдат, у 2006 годзе ён таксама быў. І
цяпер можна казаць аб добрым патэнцыяле. Сама апазіцыя не вельмі моцная, але
пратэстны патэнцыял магутны. Дэвальвацыя 2011 справакавала пратэстныя настроі,
і яны трымаюцца на самым высокім узроўні за ўсё мінулыя 20 гадоў “, –
звярнуў увагу П.Севярынец.

 

На яго думку, “калі б з’явілася нешта тыпу “беларускай
салідарнасці”, як было ў Польшчы, то беларусы масава б туды запісваліся”.”Іншая справа,
што з-за слабасці апазіцыі такога руху пакуль не можа ўзнікнуць”, –
адзначыў палітык.

Болей навін