Заява БХД: рэферэндумы без зменаў выбарчай практыкі незаконныя
Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя выступіла з заявай адносна магчымага правядзення
ўладамі рэферэндуму дзеля рэфармавання, як заяўляецца, судовай сістэмы:
“Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя катэгарычна выступае супраць правядзення рэферэндумаў у
Беларусі без зменаў выбарчай і заканадаўчай сістэмы і практыкі правядзення
выбараў.
Сённяшнія выбары –
гэта маштабныя фальсіфікацыі вынікаў волевыяўлення грамадзян Беларусі. І ніякія
вынікі галасавання пры гэтай сістэме не могуць быць законнымі.
Надзвычай
небяспечным ёсць правядзенне чарговага рэферэндума, бо пытанні аб рэфармаванні
судовай сістэмы могуць падставай і прыкрыццём антынародных дзеянняў рэжыму, у
тым ліку яны могуць пагражаць стратай незалежнасці Беларусі”.