БХД і МХД пачалі збор подпісаў за змены ў законы аб абароне жывёлаў (відэа)

21 лістапада 2013 15:49  |  Палітыка

Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя і Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты распачынаюць кампанію за ўнясенне
зменаў у беларускае заканадаўства, якія б зрабілі больш жорсткай адказнасць за
здзекі жывёлаў (пра самыя прапанаваныя змены можна прачытаць тут).
 

У прыватнасці ,
запланаваны збор подпісаў пад адпаведным зваротам у Палату прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Беларусі, арганізацыя розных пікетаў і флэшмобаў .

 
 Акрамя таго, ужо
пачаў дзейнічаць сайт “Абаронім жывёл!” – http://nashi-sjabry.org/, на якім таксама можна
падпісаць электронны зварот да беларускіх дэпутатаў . Сайт створаны з улікам
новаўвядзенняў беларускага заканадаўства , і размешчаныя на ім петыцыі , у
адрозненні ад change.org , валодаюць юрыдычнай сілай у Беларусі. 
 
Канчатковы план кампаніі будзе сфармаваны па выніках нарады, якая пройдзе 26 лістапада з удзелам розных зацікаўленых
асоб і груп.
 
“Галоўнае не тое, колькі подпісаў мы збярэм, а тое, каб
эмацыйны ўсплёск грамадзян не знік, а быў накіраваны на змяненне
заканадаўства” , – заявіў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі на прэс-канферэнцыі 21 лістапада, передае Тэлеграф.
Пры гэтым ён адзначыў, што аргкамітэту ўжо ў гэтым годзе шляхам збору подпісаў
удалося дамагчыся жаданых для сябе змен заканадаўства.
 
Бланкі для збору
подпісаў можна спампаваць тут: zhyely-padpny.doc

 

 

 

 

Болей навін