“Мінсктранс” прынёс прабачэнні Алесю Кутасаву
“Мінсктранс”
прынёс прабачэнні “за дастаўленыя нязручнасці” актывісту аргкамітэту
па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алесю
Кутасаву.
А кіроўца
аўтобусу №343 “Уручча-2 – ст. Калодзішчы” “за невыкананне
патрабаванняў да экіпіроўкі аўтобуса” і кандуктар “за дапушчаныя
грубыя і нетактоўныя паводзіны падчас абслугоўвання пасажыраў” прыцягнутыя
да адказнасці.
Нагадаем,
30 кастрычніка, зайшоўшы ў аўтобус і пабачыўшы расейскі
сцяг, Алесь Кутасаў на першым жа прыпынку папрасіў кіроўцу прыбраць сцяг,
але той, агрызнуўшыся, зачыніў вакенца. На наступным прыпынку ў
аўтобус увайшла кандуктар, якая папрасіла паказаць дакументы на праезд. “Я
ёй сказаў, што аплачу толькі тады, калі будзе прыбраны сцяг”, – адзначыў
актывіст.
Тады яму грубым тонам паведамілі, што адвязуць на дыспетчарскую
станцыю, дзе перададуць міліцыі. Пры гэтым усю дарогу да Д/С Алесю Кутасаву
пагражалі. На дыспетчарскай станцыі кандуктар перадала актывіста міліцыянтам,
абвінаваціўшы яго ў тым, што ён дэбашырыў і ледзь не лез у кабіну кіроўцы.
Разам з тым прайсці ў міліцэйскі пастарунак для запісу паказанняў кандуктар
адмовілася, а кіроўца між тым прыбраў сцяг з аўтобуса.