БХД віншуе каталікоў з прызначэннем новых біскупаў

29 лістапада 2013 15:22  |  Грамадства

Папа Рымскі Францішак 29 лістапада
прызначыў трох новых біскупаў у Беларусі: Алега Буткевіча – біскупам Віцебскім,
Юрыя Касабуцкага – дапаможным біскупам Менска-Магілёўскім, Іосіфа Станеўскага –
дапаможным біскупам Гарадзенскім.

 

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шчыра
віншуе Алега Буткевіча, Юрыя Касабуцкага і Іосіфа Станеўскага, Каталіцкі Касцёл
у Беларусі і ўсіх каталіцкіх вернікаў краіны з гэтым ганаровым і адказным
прызначэннем.

 

Мы спадзяемся, што адказнае і ахвярнае
служэнне новапрызначаных біскупаў у духу евангельскіх каштоўнасцяў паспрыяе
адраджэнню ў краіне хрысціянскіх каштоўнасцяў, якім усё больш пагражаюць разнастайныя
выклікі сучаснага секулярызаванага свету, спрычыніцца да росту сацыяльнай
справядлівасці ў краіне і еднасці хрысціянаў, прывядзе як мага больш беларусаў да
Бога.

 

З павагай і малітвай аргкамітэт па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”

Болей навін