Павал Севярынец выступіў у ЕГУ з лекцыяй “Хрысціянская Дэмакратыя і маральная рэвалюцыя”
Лекцыя для
беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце,
была арганізаваная з дапамогай дэпартаменту права ЕГУ.
На лекцыі
прысутнічалі каля 40 студэнтаў. Павал Севярынец пазнаёміў навучэнцаў з ідэяй,
гісторыяй і дзейнасцю Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, закрануў пытанні
нацыянальнай ідэі, сучаснага становішча і будучыні Беларусі.
Лекцыя выклікала
жывую дыскусію, больш як паўгадзіны сустаршыня БХД адказваў на пытанні.
“Вялікі дзякуй
Алегу Брэскаму, кіраўніку дэпартаменту права ЕГУ, за магчымасць выступіць перад
студэнтамі”, – сказаў Павал Севярынец.
Для Беларусі вельмі важна, каб беларусы, якія атрымліваюць
еўрапескую адукацыю ў Літве, маглі як адмыслоўцы ўдзельнічаць у пераўтварэннях
у самой Беларусі.