У Слоніме забаранілі пікет супраць будаўніцтва АЭС
18 лістапада каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Іван Бядко сумесна з сябрамі Слонімскага згуртавання
дэмакратычных сіл, у адпаведнасці з заканадаўствам падаў заяўку
на правядзенне пікету супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі.
“2 снежня нас уведамілі аб
адмове ў пікеце па надуманай падставе. Нібыта няправільна складзеная заяўка”, – адзначыў ён.
Нагадаем, правесці пікет
планавалася 15 снежня.