Напярэдадні Раства адбыўся рэйд у пратэстанцкай царкве: канфіскаваныя Бібліі (фота)

27 снежня 2013 09:16  |  Палітыка

22 снежня, падчас
ранішняга нядзельнага набажэнства, у дом малітвы царквы Міжнароднай рады
цэркваў Евангельскіх Хрысціян-баптыстаў Гомеля па вуліцы Бакуніна, 147, увайшлі
каля 10 супрацоўнікаў міліцыі, чалавек у цывільным і 2 панятых. Супрацоўнікі
міліцыі вялі відэаздымку, а затым запатрабавалі спыніць багаслужэнне. Адзін з
іх перашкаджаў агульнай малітве.

 

Пасля набажэнства
ўсіх перапісалі, некаторых вернікаў дапыталі. На лідэраў царквы Аляксандра
Залатарова (прэсвітэр), Андрэя Тупальскага (дыякан) і Алега Данілеўскага
(прапаведаваў на багаслужэнні) склалі пратаколы аб адміністрацыйным
правапарушэнні, абвінаваціўшы іх у арганізацыі несанкцыянаванага масавага
мерапрыемства, паведаміў у сваім Facebook сябар Нацыянальнай Рады аргкамітэту БХД Аляксей Шэін.

 

Акрамя таго
канфіскавалі Біблію. Копіі пратаколаў і акту аб канфіскацыі Бібліі вернікам не
выдалі. Кіраваў усім намеснік начальніка Аддзелу аховы правапарадку і
прафілактыкі Савецкага РАУС Гомеля Міхаіл Язепенка.

 

Царква просіць
маліцца і хадайнічаць аб тым, каб органы ўлады не парушалі мірныя набажэнствы
хрысціян, спынілі пераследваць вернікаў за іх рэлігійныя перакананні.

 

Напярэдадні Раства адбыўся рэйд у пратэстанцкай царкве: канфіскаваныя Бібліі (фота)
Напярэдадні Раства адбыўся рэйд у пратэстанцкай царкве: канфіскаваныя Бібліі (фота)

Болей навін