Салігорск: Забарона пікета да Дня правоў чалавека абскарджваецца ў судзе

28 снежня 2013 15:49  |  Палітыка

Сябар БХД
Уладзімір Шыла накіраваў скаргу ў суд Салігорскага раёна з нагоды забароны
мясцовымі ўладамі правядзення пікета да Дня правоў чалавека.

 

“Нягледзячы на
выкананне ўсіх патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых
мерапрыемствах”, многія з якіх, па маім глыбокім перакананні, з’яўляюцца
неабгрунтаванымі і не адпавядаюць міжнародным стандартам у галіне правоў
чалавека, Салігорскі райвыканкам не задаволіў маю заяву на правядзенне
пікетавання, – кажа грамадскі актывіст. – У сваім абгрунтаванні забароны на
правядзенне мерапрыемства ўлады сцвярджаюць пра не адпаведнасць зместу маёй
заявы артыкулу 5 Закона. Пры гэтым чыноўнікі не ўказваюць, патрабаванні якіх
менавіта частак дадзенага вельмі шырокага артыкула былі парушаны, а таксама не
прыводзяць у сваім рашэнні абсалютна ніякіх довадаў, аргументуючых дадзеную
забарону.”

 

У абгрунтаванні
сваёй пазіцыі Уладзімір Шыла спасылаецца на нормы Канстытуцыі і адпаведныя
артыкулы Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Актывіст
просіць суд адмяніць незаконнае рашэнне салігорскіх чыноўнікаў, прыняць рашэнне
аб кампенсацыі маральнай шкоды, нанесенай у выніку парушэння яго правоў, і
абавязаць Салігорскі райвыканкам узгадніць новую прымальную дату правядзення
пікетавання.

Болей навін