Радуйся, ой радуйся зямля, сын Божы Нарадзіўся!
Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе хрысціянскіх вернікаў, якія 7 студзеня
святкуюць Раство Хрыстовае, з гэтым вялікім святам – святам прыходу ў свет для
збаўлення свайго народу Бога сапраўднага Ісуса Хрыста.
“Было Святло
ісціннае, Якое прасвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у свет; у свеце быў,
і свет праз Яго пачаў быць, і свет Яго не пазнаў; да сваіх прыйшоў, і свае Яго
не прынялі”, кажа пра гэту вялікую падзею Дабравесце паводле святога Яна.
На жаль, і сёння
многія людзі, у тым ліку і шматлікія хрысціяне, не гатовыя пазнаць і прыняць
Святло ісціннае, адкрыць свае сэрцы для Бога, атрымаць ад яго благадаць і
ісціну. Але толькі так, дверыўшыся Хрысту, мы можам змяніць сябе і навакольны
свет да лепшага.
У гэты святочны
час жадаем усім вам, браты і сёстры, моцнай веры, любові і надзеі, жадання і
гатовасці змяняцца самім і праз гэта змяняць навакольны свет. Здароўя вам, мужнасці
і вытрымкі! Вясёлага Раства! Жыве Беларусь! Жыве з Богам!