Пінскаму каардынатару БХД вынеслі папярэджанне за дзейнасць ад iмя незарэгiстраванай арганiзацыi

13 студзеня 2014 10:49  |  Палітыка

Пiнскаму
каардынатару аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Сяргею Сухаверхаму пракуратура вынесла афiцыйнае папярэджанне
за дзейнасць ад iмя незарэгiстраванай арганiзацыi.

 

Характэрна, што
тэлефонны званок i просьба явiцца ў пракуратуру адбылiся праз дзве гадзiны
пасля таго, як Сухаверхi падаў у органы выканаўчай улады дакуманты аб
рэгiстрацыi сваей iнiцыятыўнай групы. Тэлефанавала i выносiла папярэджанне
Супрун Людмiла Сцяпанаўна, намеснiк Пiнскага межраённага пракурора.

 

У той жа дзень
мацi Сяргея выклiкалi па месцы працы ў Малоткавiцкую школу-iнтэрнат, дзе яе ўжо
чакаў першы намеснiк старшынi Пiнскага райвыканкама Палхоўскi Iосiф Iванавiч,
якi ў пагрозлiвай форме патрабаваў, каб мацi пасадзейнiчала, каб Сухаверхi
забраў назад заяву аб рэгiстрацыi iнiцыятыўнай групы. “Нядобра так
паразмаўлялі. Маці цэлы дзень была ў слязах”, – адзначыў каардынатар
аргкамітэту.

Болей навін