Марына Хоміч: вельмі важна паказаць еднасць дэмакратычных сілаў

13 студзеня 2014 17:23  |  Галоўныя навіны

Выбары ў мясцовыя
саветы ўжо зараз можна лічыць нелегітымнымі, але магчымасці кампаніі неабходна
выкарыстаць на поўную. Пра гэта заявіла лідар МХД Марына Хоміч, якая 13
студзеня на прэс-канферэнцыі кампаніі “Права выбару” прадстаўляла БХД.

 

“У той час,
калі ўсе небяспечныя канкурэнты рэжыму пазбаўлены магчымасці балатавацца:
вымушаны эміграваць за мяжу альбо знаходзяцца за кратамі, наша галоўная задача:
выкарыстаць усе магчымасці, каб распавесці што ў Беларусі няма свабодных
выбараў.

 

Мы павінны сабраць усе юрыдычныя доказы таго, што выбары
нелегетымныя.

Ужо зараз Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя не прызнае вынікі выбараў. Яшчэ ў верасні
была падпісана заява аб непрызнанні гэтых выбараў. Мы заклікалі ўсе арганізацыі
падпісацца пад гэтай заявай.

 

І яшчэ для нас вельміважна паказаць еднасць дэмакратычных сілаў. Важна каардынацыя супольных
дзеянняў.

 

На жаль, у нашых
бліжэйшых партнёраў, такіх як Аб’яднаная
Грамадзянская Партыя, Еўрапейская Беларусь аказалася іншая пазіцыя і яны не
далучыліся да агульнай кампаніі, але мы будзем весці каардынацыю з гэтымі
арганізацыямі, абменьвацца фактамі парушэнняў”, – адзначыла Марыга Хоміч.

Болей навін