МХД: навука ці палацы? (відэа)

21 студзеня 2014 14:01  |  Галоўныя навіны

Прадстаўляем вашай увазе чарговае відэа, прысвечанае
антыкарупцыйнай кампаніі Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў, адна з мэтаў якой –
зрабіць празрыстым і рацыянальным выдаткоўванне бюджэтных сродкаў уладамі.

 

У прыватнасці, у роліку адзначаецца, што бюджэтам краіны ў
2013 годзе было выдаткавана 760 млрдрублёў на фундаментальныя навуковыя
даследванні, у той час як на “Палац Незалежнасці” з бюджэту пайшло 962 млрд рублёў. “Вы павінны ведаць, як размяркоўваюцца
бюджэтныя сродкі ў Беларусі!” – гаворыцца ў відэазвароце.

 

Нагадаем, з мэтай інфармавання грамадзян пра тое, куды
выдаткоўваюцца грошы грамадзян, МХД прапануе серыю відэаролікаў, якія наглядна
дэманструюць прыярытэты рэжыму.

 

“Мы выступаем супраць карупцыі, за празрыстасць
бюджэту, які складаецца з падаткаў насельніцтва, за кантроль грамадзян над
выдаткаваннем бюджэтных сродкаў. Людзі павінны ведаць, на што марнуюцца іхныя
падаткі, бо без народнага кантролю народ у нашай краіне бяднее, а рэжым
багацее”, – адзначыла старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч.

 

Болей навін