Заява БХД: Адказнасць за кровапраліццё ў Кіеве на рэжыме Януковіча
Беларускія
Хрысціянскія Дэмакраты выказваюць спачуванне з нагоды трагедыі, якая адбываецца
зараз у Кіеве, з нагоды загінулых, зніклых і катаваных. Хрысціянскія Дэмакраты
захапляюцца мужнасцю ўкраінскага народу ў змаганні з дыктатурай, якая накрывае
Ўсходнюю Еўропу, выказваюць павагу і пашану ўкраінцам.
Мы абураныя
дзеяннямі рэжыму Януковіча, на якім ляжыць уся адказнасць за сілавое
абвастрэнне сітуацыі, за загіблых і параненых людзей. Беларускія Хрысціянскія
Дэмакраты таксама заклікаюць украінскія ўлады спыніць гвалт, адмяніць
новапрынятыя рэпрэсіўныя законы.
Мы перакананыя,
што большасць беларусаў сёння перажывае за ўдзельнікаў змагання за незалежнасць
Украіны. Слава Украіне! Героям слава!
Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя таксама патрабуе ад міністэрства замежных спраў
Беларусі належным чынам прарэагаваць на інфармацыю пра забойства ў Кіеве
грамадзяніна Беларусі і параненне беларускага журналіста і зрабіць неабходныя
крокі для абароны беларускіх грамадзянаў, у тым ліку і журналістаў, ва Украіне