“Стоп-кіно” кліча людзей на Кастрычніцкую плошчу

31 студзеня 2014 11:12  |  Палітыка

У Менску за
бюджэтныя грошы адбываюцца здымкі прапагандысцкага фільму “Авель”,
які мусіць адлюстраваць дзяржаўны погляд на падзеі Плошчы-2010. Здымае яго
расейскі каскадзёр Віталь Васількоў, які перабраўся ў ЗША і ўзяў псеўданім
Уільям дэ Віталь. Гэта яго рэжысёрскі дэбют, так што і якасць будучага
прапагандысцкага фільму пакідае жадаць лепшага.

 

Здымкі
“Авеля” адбываюцца ў цэнтральных частках Менска. У масоўку сагнаныя і
заманеныя студэнты сталічных вну. Падчас здымак забаронены сцягі і крыкі
“Жыве Беларусь!”. Для большай верагоднасці “акторы” крычаць
“Мы против!” і
“Что-то не так!”.

 

У сувязі з гэтым
у сацыяльных сетках абвешчаная акцыя “Стоп-кіно”. “1 -га лютага
Беларусьфільм збіраецца нагнаць на Кастрычніцкую 4000 чалавек масоўкі да 21.00.
Прапануем туды прыйсці і а 22.00 пачаць усім рабіць зарадку/размінку, прычым
чым арыгінальней і дурней будуць вашы рухі цела – тым лепш! А 22.15 усе дружна
заканчваем і разыходзімся па дамах”, – заклікаюць
арганізатары акцыі
.

Болей навін