БХД звяртаецца ў Генпракуратуру ў справе прытулку Шчадрова
Кіраўнікі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” падрыхтавалі зварот у Генеральнай пракуратуру ў справе
прытулку Аляксея Шчадрова.
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя абураная працягам
рэпрэсій у дачынені да прыватанага прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка
Шчучынскага раёну і пагрозамі на адрас яго арганізатара, каталіцкага верніка Аляксея
Шчадрова.
Той факт, што арганізатара прытулку раней абвінавачвалі ў
стварэнні секты, затым патрабавалі афіцыйнай рэгістрацыі, а пасля яе атрымання
запатрабавалі тэрміновага скасавання прытулку па надуманай прычыне яскрава
сведчыць, што патрабаванні ўладаў з’яўляюцца незаконнымі і неабгрунтаванымі.
Галоўная іх мэта – спыніць прыватную ініцыятыву і пазбавіцца ад бяздомных,
наяўнасць якіх беларускі рэжым упарта ігнаруе.
Ціск на Аляксея Шчадрова, пераслед найбольш актыўных
вернікаў і святароў розных канфесій, забароны мітынгаў у абарону жыцця,
нерэгістрацыя БХД і яе рэгіянальных структураў – гэта ўсё звенні аднаго
ланцугу. Сённяшнія беларускія ўлады, як верныя пераемнікі сваіх камуністычных
настаўнікаў, у дачыненні з хрысціянскімі цэрквамі і вернікамі пераследуюць адну
мэту – загнаць хрысціянства ў межы храмаў, не даваць вернікам вырашаць
надзённыя пытанні і зрабіць цэрквы ідэалагічным прыдаткам існага рэжыму.
Аргкамітэт БХД патрабуе прыцягнуць да адказнасці вінаватых
у цкаванні Аляксея Шчадрова.