Павал Севярынец наведаў Браслаў, Друю, Глыбокае і Полацк

07 лютага 2014 18:29  |  Палітыка

У рамках мясцовай
кампаніі 2014 году сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал
Севярынец 6 лютага наведаў гарады Зхаодняй Віцебшчыны. Разам з ім у паездцы
ўдзельнічалі сябар БХД Анатоль Кісель і сябар Нацыянальнай Рады БХД, журналіст
Кастусь Шыталь.

 

У Браславе
адбылася сустрэчы з маладымі беларускамоўнымі актывістамі. У Друі хрысціянскіх
дэмакратаў перапынілі памежнікі, якія доўга правяралі дакументы і даглядалі
машыну (прычым мясцовыя жыхары заступіліся за прыезджых).

 

У Глыбокім
адбылася сустрэча з грамадскасцю, дзе абмяркоўвалася тэма альтэрнатыўнага ўраду
Глыбоцкага раёну, а ў Полацку прайшла сустрэча для актывістаў Полацку і
Наваполацку, якія ўдзельнічаюць у кампаніі.

 

Нагадаем, Павал
Севярынец 5 лютага наведаўмястэчкі Мёры, Паставы і Шаркаўшчына ў Віцебскай вобласці.

Болей навін