У Слоніме прайшоў пікет БХД: збіралі подпісы ў падтрымку Васьковіча і супраць алкагалізацыі (фота)
У суботу, 8
лютага, у Слоніме мясцовыя сябры аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакраытыі правялі
перадвыбарчы пікет па зборы подпісаў у падтрымку прамоўцы БХД Барыса
Кучынскага.
Пікет праходзіў у
мікрараёне па вуліцы Брэсцкай, каля рэстарана “Слонім”. Падчас пікету сябры
ініцыятыўнай групы таксама збіралі подпісы ў падтрымку палітзняволенага Яўгена
Васьковіча і пад зваротам “Абаронім вашых дзяцей ад алкагалізму”.