Марына Хоміч падала скаргу: на сябраў маёй ініцыятыўнай групы аказваецца ціск

10 лютага 2014 12:11  |  Палітыка

Лідар аргкамітэту
Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў, прамоўца Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
падчас мясцовай кампаніі Марына Хоміч падала скаргу ў Савецкую раённую выбарчую
камісію Менска ў сувязі з вынесеным штрафам сустаршыне БХД Віталю Рымашэўскаму,
які ўваходзіць у яе ініцыятыўную групу.

 

У скарзе
адзначаецца, што гэтым штрафам улады аказваюцца палітычны ціск на сябраў
ініцыятыўнай групы Марыны Хоміч. “Улады дзейнічаюць па звыклай для іх
схеме беззаконня і палітычнага ціску”, – адзначыла лідар аргкамітэту МХД.

 

Нагадаем, Віталь
Рымашэўскі атрымаў 16
базавых велічыняў за ўдзел у пікеце каля Камароўкі 2 лютага.

 

«Рашэнне пра
штраф у 16 ​​базавых (Br2, 08.000.000 – заўв.рэд.) вынес асабіста начальнік
Савецкага РАУС. Падставай стаў удзел у пікеце каля Камароўскага рынку. Тады нам
пагражалі людзі ў цывільным. Як аказалася, адзін з іх – намеснік начальніка
Савецкага РАУС. Мы былі вымушаныя выклікаць міліцыю. Пасля гэтага яны вырашылі
даць максімальны штраф па артыкуле «ілжывы выклік». Самае цікавае, што міліцыя
нават не прыехала», – падкрэсліў палітык.

Болей навін