Гарадзенскія актывісты БХД падаюць скаргі на адмову ў рэгістрацыі
Гарадзенскія
актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Мікалай Верамеенка, Сяргей Верамеенка і Бэла Дашкіна
падрыхтавалі скаргі ў Гарадзенскую абласную выбарчую камісію на адмову ў
рэгістрацыі іх.
У скаргах адзначаецца, што 17
студзеня яны зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы па выбарчых акругах № 6
(Віленская), 28 (Чайкінская) і 15 (Азёрная) з мэтай збору подпісаў. Сабраўшы
неабходную для рэгістрацыю колькасць подпісаў, а таксама ўсе патрэбныя
дакументы яны прынеслі іх у Гарадзенскую гарадскую выбарчую камісію.
Час іх прыбыцця ў камісію – 18:30, аднак
перад актывістамі была чарга прыкладна з шасці чалавек. Аднаго прадстаўніка
ініцыятыўнай групы прымалі цягам прыкладна 15 хвілін. То бок прыём адбываўся
занадта марудна. Пазней, зазірнуўшы ўнутр памяшкання, актывісты ўбачылі трох
прадстаўнікоў камісіі і адну жанчыну з ліку наведвальнікаў, што рэгістравала
прынесеныя дакументы. Дзве прадстаўніцы камісіі нікога не прымалі, а займаліся
сваімі справамі. Сябра камісіі, спраўджваючы прынесеныя дакументы, звярнуў на Сяргея
Верамеенку ўвагу і ў грубай форме сказаў: “Закройте дверь сейчас же!”.
“Я спытаўся ці чакаць нам
выкліку. Таму што палічыў, што іншыя члены камісіі таксама маглі б прымаць
удзел у прыёме кіраўнікоў ініцыятыўных груп. У адказ я зноў пачуў зневажальнае:
“Ждите там!”. Перада мной ў чарзе стаяў мой сын Мікалай Верамеенка. Калі дайшла
яго чарга ён увайшоў, але літаральна праз некалькі секунд ён паклікаў мяне з
просьбай дапамагчы, таму што яму ў грубай форме адмаўляюць у прыёме дакументаў,
спасылаючыся на тое, што час працы камісіі скончыўся. Я зайшоў і таксама
прадставіў свае дакументы с просьбай зарэгістраваць мяне на падставе таго, што
зараз 18.57, а не 19.00, як сцвярджаў прадстаўнік камісіі. Аднак ён, зноў-такі
груба адказаў: “Ничего я Вам тут регистрировать не буду!» Я прапанаваў яму
аформіць адмову афіцыйна – пакінуць запіс на нашых заявах, альбо ў якой-небудзь
іншай форме, толькі каб гэта было занатавана
з указаннем падставы ў адмове. Не атрымаўшы станоўчага выніку , я
папрасіў прадставіцца члену камісіі. Гэта быў кіраўнік Гродзенскай гарадской
выбарчай камісіі Хлябіч Уладзімір Андрэевіч, які запатрабаваў, каб мы тэрмінова
“освободили помещение, иначе будет вызвана милиция”. Я пагадзіўся з выклікам
міліцыі з мэтай вырашэння нашага канфлікта. Падчас чакання міліцыі я прапанаваў
кіраўніку камісіі зверыць гадзіннікі, але ён адмовіўся. Таксама я спытаўся у
іншых членаў камісіі чаму яны не прымаюць дакументы, не звяраючы ўвагу на
вялікую чаргу. Адказам было: “У нас один журнал регистрации и мы не успеваем».
Прыбыўшы пазней нарад міліцыі апрасіў Хлябіча, мяне і сына, параіўшы звярнуцца
ў РАУС. Падчас нашай размовы я паўторна папрасіў удакладніць час з гадзіннікам
кіраўніка камісіі ў прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі, на што Хлябіч адказаў
адмовай. Пазней я прыбыў ў Гарадзенскі РАУС і склалў заяву на кіраўніка камісіі
Хлябіча аб парушэнні майго канстытуцыйнага правы балатавацца ў якасці кандыдата”,
– нагадаў Сяргей Верамеенка.
У сувязі з гэтым актывісты просяць
Гарадзенскую выбарчую камісію разгледзець іх скаргу і даць прававую адзнаку
дзеянням камісіі і персанальна Уладзіміру Хлябічу, а таксама абавязаць Гарадзенскую
гарадскую камісію разглядзець прадстаўленыя мной дакумэнты і ў адпаведнасці з
заканадаўствам зарэгістраваць мяне ў якасці кандыдата.