Ствараецца суполка журналістаў-хрысціянаў. Арганізацыйны сход 25 лютага. Запрашаем!
Ці могуць журналісты заставацца веруючымі людзьмі? Як хрысціянства стасуецца з журналісцкай этыкай? Ці павінны веруючыя людзі ўздымаць вострыя тэмы і ці могуць сродкі масавай інфармацыі захоўваць мараль?
На ўсе гэтыя пытанні стваральнікі суполкі журналістаў-хрысціянаў прапануюць паразмаўляць на першай сустрэчы ў аўтарак 25 лютага а 18 гадзіне.
Сустрэча адбудзецца ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” па адрасе г.Мінск, вул.Камсамольская 7, офіс 32 (уваход праз цэнтр прыгажосці Body Jazz).
Калі Вы журналіст, каментатар, рэдактар ці аператар і Вас даўно цікавяць гэтыя пытанні – прыходзьце! Паспрабуем разам знайсці на іх адказы!
Па усіх пытаннях адносна сустрэчы можна звяртацца па тэлефоне +375 (29) 138-57-96 альбо праз e-mail [email protected].