“Беларуская глыбіня” Паўла Севярынца ў спісе намінантаў на прэмію Гедройца

13 лютага 2014 19:41  |  Грамадства

Журы прэміі імя
Ежы Гедройца вызначыла поўны спіс кніг-намінантаў, якія будуць сёлета
прэтэндаваць на прэмію. Сярод іх і кніга сустаршыні аргкамітэту БХД Паўла
Севярынца “Беларуская глыбіня”, напісаная ім падчас зняволення ў
Купліне.

 

Агулам журы
разгледзела больш за 60 празаічных прац (улучаючы перавыданні), што ў 2013
годзе былі апублікаваныя беларускімі выдавецтвамі. З іх удзел у конкурсе
возьмуць 45.

 

Поўны спіс намінантаў на Літаратурную прэмію імя Ежы
Гедройца:

 

1. Мікола Адам. Шоўк. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.

2. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства [электронная
кніга]. — BYBOOKS, 2013.

3. Васіль Аўраменка. Нябачнае і ява. — Мінск: “Логвінаў”,
2013.

4. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”,
2013.

5. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”,
2013.

6. Баравікова, Р. А. Кава для дамавіка. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”, 2013. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).

7. Аляксандр І. Бацкель. Мімікрыя: Даследаванне чатырох
стыхій на прыкладзе чатырох летуценнікаў. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.

8. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск:
“Звязда”, 2013.

9. Пятро Васючэнка. Дванаццаць подзвігаў Геракла. — Мінск:
“Звязда”, 2013.

10. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск:
“Мастацкая літаратура”, 2013.

11. Вольга Гапеева. (В)ядомыя гісторыі [электронная кніга].
— BYBOOKS, 2013.

12. Валеры Гапееў. Праклён. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.

13. Адам Глобус. Імёны. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

14. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”,
2013.

15. Зміцер Гуд. Поўдзень-3. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.

16. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.

17. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

18. Валянцін Дубатоўка. Чорная воля. — Гродна: “Гарадзенская
бібліятэка”, 2013

19. Зінаіда Дудзюк. Слодыч і атрута. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”, 2013.

20. Мікола Захаранка. І тады ўдарыў бом. — Мінск:
“Кнігазбор”, 2013.

21. Сяргей Календа. На крок назад, на дзень наперад
[электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.

22. Казімір Камейша. Ад Кромані да Свіцязі. — Мінск:
“Мастацкая літаратура”, 2013.

23. Павел Капанскі. Жыццё з вялікай літары Ж [электронная
кніга]. — BYBOOKS, 2013.

24. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

25. Анатоль Кудласевіч. Пераход. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”, 2013.

26. Уладзімір Ліпскі. Сонца над галавой. — Мінск: “Адукацыя
і выхаванне”, 2013.

27. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”,
2013.

28. Алесь Масарэнка. Удзячны калодзеж. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”, 2013.

29.Серж Мінскевіч. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца
магнітнага замка. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.

30. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.

31. Таццяна Мушынская. Джульета і экстрасэнс. — Мінск:
“Мастацкая літаратура”, 2013.

32. Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. — Радыё Свабодная
Еўропа / Радыё Свабода, 2013.

33. Уладзімір Несцяровіч. Непрыручанае рэха. — Мінск:
“Галіяфы”, 2013.

34. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”,
2013. — (Пункт адліку).

35. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск:
“Мастацкая літаратура”, 2013.

36. Пётра Рудкоўскі. Вялікі выбух у малой Галілеі. — Мінск:
“Логвінаў”, 2013.

37. Віктар Сазонаў. Паэзія прозы. — Гродна: “Гарадзенская
бібліятэка”, 2013.

38. Павел Севярынец. Беларуская глыбіня. — Мінск:
“Логвінаў”, 2013.

39. Аксана Спрынчан. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта
Альжбета: Поўны эксклюзіў. Гісторыі з-пад фіялетавага парасона. — Мінск:
“Мастацкая літаратура”, 2013.

40. Сцяпан Стурэйка. Разрушыцель [электронная кніга]. —
“Твой стыль”, 2013.

41. Віктар Супрунчук. Цвіў белы-белы бэз. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”, 2013.

42. Васіль Ткачоў. Так і жывём, брат. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”, 2013.

43. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск:
“Логвінаў”, 2013.

44. Віктар Шніп. Пугачоўскі цырульнік: дзённікавая проза
паэта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.

45. Эрнест Ялугін. Перад патопам. — Мінск: Выд. В. Хурсік,
2013.

 

Да 31 сакавіка з гэтых 45 кніг журы абярэ доўгі спіс прэміі,
які будзе ўлучаць 12 кніг.

Болей навін