Дзедаўшчына ў спецназе ў Мар’інай горцы
Праслужыўшы 8 месяцаў у 5-й брыгадзе спецназу (Мар’іна Горка), трапіў у аддзяленне Рэспубліканскага цэнтра псіхічнага здароўя Алег Бельчанка з Глуску. У яго падраздзяленні практыкуюцца начныя “пракачкі” у хімабароне. Калі службовец выказаў пратэст супраць нестатутных дзеянняў, “дзяды” – сяржанты збілі яго нагамі і не адпускалі ў санчастку, казалі “Ты нас здасі”. Лекары выявілі ў збітага траўму галавы.
Перад прыездам у брыгаду А.Лукашэнкі траўмаванага байца тэрмінова сплавілі ў чыгуначныя войскі ў Парычы, адкуль яго і адвезлі на абследаванне ў Менск.
Пра дзедаўшчыну ў спецназе можа сведчыць і нядаўні выпадак уцёкаў, пра які паведамлялі навінавыя парталы.