Прадстаўнікі БХД усклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску (фота)
Прадстаўнікі
Беларускай Хрысціянская Дэмакратыі на чале з сустаршынёй аргкамітэту Віталём
Рымашэўскім 19 лютага ўсклалі кветкі і запалілі знічы ля помніка Тарасу Шаўчэнку
ў Менску на салідарнасці з украінскім народам і смутку з прычыны гібелі людзей
ад рук рэжыму Віктара Януковіча.
“Мы
заклікаем усіх беларусаў выказваць у магчымых формах салідарнасць з Украинай,
украінским народам. Тое, што адбываецца ў Кіеве, тыя масавыя злачынствы – гэта знакавыя
падзеі для ўсіх народаў Еўропы”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.