Павал Севярынец выказаў салідарнасць з народам Украіны (відэа)
Сустаршыня
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Павал Севярынец выказаў салідарнасць з народам Украіны, усклаўшы кветкі да
помніка Тарасу Шаўчэнку і памаліўшыся за ахвяраў супрацьстаяння.
“Тое, што робіць
Януковіч ва Украіне, – гэта злачынства без тэрміну даўніны, злачынства супраць
цэлага народу. Але ўкраінцы трымаюцца”, – адзначыў ён.