Кіраўніцтва МХД усталявала знічы да помніка Тарасу Шаўчэнку (фота)
Лідар аргкамітэту
па стварэнні ГА “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” Марына Хоміч, яе
намесніца Ксенія Лапская і сябар Рады аргкамітэту Вольга Кавалькова ўсклалі знічы
да помніка ўкраінскаму кабзару Тарасу Шаўчэнку ў Менску на знак салідарнасці з
украінскім народам і памяці масавых ахвяраў у Кіеве.
“Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты спачуваюць братам украінцам у сувязі з вялікай колькасцю ахвяраў. Мы салідарныя з вамі, браты-героі! І заклікаем беларусаў да салідарнасці з Украінай. Трымайцеся! Беларусь з вамі!” – адзначыла Марына Хоміч.
Нагадаем, што
раней выказаць салідарнасць з народам Украіны прыйшлі да помніка лідары
аргкамітэту БХД Віталь
Рымашэўскі, Павал
Севярынец і іншыя.