МХД заклікалі Мінадукацыі павялічыць ужыванне беларускай мовы (фота)

22 лютага 2014 12:06  |  Галоўныя навіны

Маладыя Хрысціянскія
Дэмакраты 21 лютага звярнуліся ў Міністэрства адукацыі Беларусі і ўпраўленні
адукацыі дзевяці раёнаў Менска з патрабаваннем павялічыць ужыванне беларускай
мовы.

У прыватнасці, МХД
патрабуюць “наладзіць якасную падрыхтоўку беларускамоўных спецыялістаў ва
ўсіх навучальных установах, каб забяспечыць паўнавартаснае атрыманне адукацыі
на беларускай мове; адкрыць курсы беларускай мовы для ўсіх чыноўнікаў і людзей,
якія працуюць у сферы абслугоўвання, і абавязаць іх выкарыстоўваць беларускую
мову падчас звяртання да іх грамадзян Рэспублікі Беларусь вусна і пісьмова; павялічыць
выданне падручнікаў і метадычнай літаратуры на беларускай мове”.

“На сенняшні
дзень беларуская мова з’яўляецца адной з моў свету, якая знаходзіцца пад
пагрозай знішчэння. Адначасова з гэтым, беларуская мова – адна з самых
мілагучных сусветных моў і знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА. Міністэрства адукацыі
і іншыя ведамствы ніяк не спрыяюць павелічэнню ўжывання беларускай мовы ў
галіне адукацыі”, – гаворыцца ў звароце.

Болей навін