БХД заклікае маліцца за Украіну

22 лютага 2014 14:36  |  Галоўныя навіны

Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя падтрымлівае рашэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў
Беларусі абвясціць нядзелю 23 лютага Днём малітвы за Ўкраіну і далучаецца да
гэтай ініцыятывы.

 

Мы таксама
заклікаем беларускіх вернікаў усіх канфесій і ўсіх людзей добрай волі далучыцца
да ініцыятывы і маліцца за мірнае разрашэнне братазабойчага канфлікту ва
Ўкраіне, выказваць салідарнасць з украінскім народам усімі магчымымі сродкамі.

 

Беларускія
Хрысціянскія Дэмакраты шчыра смуткуюць з прычыны масавых ахвяраў ва Украіне,
спачуваюць параненым і сваякам ды блізкім загіблых і спадзяюцца на хутчэйшае
выздараўленне пацярпелых. Апроч таго, мы спадзяемся, што сітуацыя ва Ўкраіне вырашыцца
мірна і цэласць суседняй дзяржавы будзе захаваная.

 

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

Болей навін