Павіншуйма Яўгена Васьковіча!

24 лютага 2014 12:42  |  Галоўныя навіны

У сераду, 26
лютага, спаўняецца 24 гады палітвязню, сябру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
Яўгену Васьковічу. Гэта ўжо чацвёрты дзень народжання, які ён сустракае за
кратамі.

 

Беларускія
хрысціянскія дэмакраты заклікаюць падтрымаць палітвязня, даслаць яму
віншавальныя лісты і лісты падтрымкі з гэтай нагоды.

 

На Яўгена Васьковіча,
асуджанага да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, аказваецца
моцны ціск з боку кіраўніцтва турмы № 4 у Магілёве. З кастрычніка 2011 года па
студзень 2014 года ён правёў 247 сутак у ШІЗА. Апошнія 10 сутак ён атрымаў 27
снежня 2013 года і сустрэў Новы год у ШІЗА.

 

Крытычна і
непрымальна, што пры росце 186 сантыметраў і вазе 65 кілаграмаў, Яўгена
змяшчаюць у ШІЗА на 10-15 дзён кожны месяц. Гэта можна параўнаць з умовамі
ўтрымання вязняў савецкага ГУЛАГу ці фашысцкіх канцлагераў.

 

Мы лічым што тое,
што зараз адбываецца з Яўгенам Васьковічам, з’яўляецца вельмі крытычнай і
недапушчальнай сітуацыяй.

Болей навін